|
|
Дадзеная старонка створана ў якасці метадычнага дапаможніка для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тут - распрацоўкі ўрокаў, дапаможнікі, звесткі пра пісьменнікаў і многа чаго карыснага для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры |
|
|
"Дыферэнцыраваны падыход да навучання на ўроках беларускай мовы"У рабоце апісваецца вопыт выкарыстання дыферэнцыраванага падыходу да навучання на ўроках беларускай мовы. Аўтар разглядае сутнасць дыферэнцыраванага навучання, апісвае магчымыя формы, метады і прыёмы арганізацыі дыферэнцыраванага падыходу на розных этапах ўрокаў беларускай мовы. Работа ўтрымлівае шмат метадычных парад, практычных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць настаўнікам беларускай мовы на ўроках. Аўтар: Панкоў І. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакалоўскай сярэдняй школы Скампанаваць работу можна тут Зборнік прэзентацый "Новае ў беларускім правапісе"У зборніку змешчаны мультымедыйныя прэзентацыі, якія адлюстроўваюць асноўныя змяненні ў беларускім правапісе. Можна выкарыстаць у якасці ілюстрацый падчас азнаямлення вучняў, настаўнікаў і бацькоў з новай рдэкцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"Скампанаваць можна па гэтай спасылцы Вусны часопіс "Свята слова", прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці і друку.Прапануем вашай увазе разгорнуты план-канспект вуснага часопіса "Свята слова" з мультымедыйнай прэзентацыяй. Можна выкарыстаць для праведзення інфармацыйнай гадзіны, пазакласнага мерапрыемства. "Рыцар сумлення і свабоды"(жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава) Прэзентацыя з тэкстам да кожнага слайда. Можна выкарыстаць на ўроку беларускай літаратуры або падчас пазакласных мерапрыемстваў.Спасылка тут Факультатыўныя заняткі ў 5 класеРаспрацоўкі факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў 5 класе па праграме "Грані слова: ад гука да сказа" (у кожным файле адзін план-канспект урока)План-канспект факультатыўнага занятку "Слова ў словазлучэнні" (5 кл.) з мультымедыйнай прэзентацыяйСкампанаваць можна тут Займальныя грані словаМатэрыялы з вопыту работы па правядзенні факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў 5 класе па праграме "Грані слова". Аўтар: Панкоў Ігар Міхайлавіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакалоўскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёна Распрацоўка факультатыўнага занятку па тэме "Правапіс мяккага знака і апострафа" (9 - 11 кл.) з мультымедыйнай прэзентацыяйВыкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо на ўроках беларускай мовы і літаратурыМетадычныя матэрыялы, у якіх адлюстроўваюцца асаблівасці тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры з выкарыстаннем дадзенай тэхналогіі Праект "Востраў творчасці "Жывіца"Праект раскрывае накірункі работы па стварэнні і арганізацыі дзейнасці школьнага літаратурнага аб'яднання "Жывіца". Дадзены праект рэалізуецца ў ДУА "Сакалоўская сярэдняя школа". Праект адзначаны дыпломам ІІІ ступені абласнога конкурсу адукацыйных праектаў "Як вучыць паспяхова". Спадзяемся, што праект зацікавіць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і ў хуткім часе па ўсёй Беларусі з'явяцца свае астравы творчасці! |
|
|
|
© panckov-igor2011 |